Неман устанавіў новы рэкорд
«»Нёман» у пятым туры вышэйшай лігі згуляў унічыю з «Шахцёрам» (1:1).
""Нёман" у пятым туры вышэйшай лігі згуляў унічыю з "Шахцёрам" (1:1).
Раней гарадзенцы падолелі «Тарпеда-БелАЗ» (2:0) і берасцейскае "Дынама" (2:1), а таксама згулялі ўнічыю са «Слуцкам» (0:0) і «Іслаччу» (1: 1). Гэта значыць, што "Нёман" не прайграе першыя 5 тураў і гэта з'яўляецца рэкордам каманды. Таксама "Нёман" не прайграе 20 матчаў запар.
Вось гэта серыя!
Лепшымі да гэтага серыямі на старце былі безпаразкі з чатырох матчаў у сезонах 2004, 2013 і 2018 гадоў.
Упершыню ўдалы пачатак чэмпіянату ўдалося камандзе ў сезоне 2004 года, аднак там былі ўсяго 4 нічые. Самы лепшы старт па ачках атрымаўся ў 2013 годзе - тры перамогі і нічыя, што прынесла ў скарбонку каманды 10 ачкоў. Праз пяць гадоў, у сезоне 2018, наша каманда зноў прайшла першыя чатыры туры без паражэнняў, аднак набрала ў іх толькі 6 балаў.