Напярэдадні адлёту ў алімпійскі Рыа-дэ-Жанэйра Вадзім Дзевятоўскі, дэпутат і старшыня федэрацыі лёгкай атлетыкі, дзеліцца са «Звяздой» уражаннямі ад Алімпіяды.
Сёлета ў Кубку краіны дэбютае “Прыпяць” з Альшанаў, агурковай сталіцы Беларусі. У 1/32 розыгрышу камандзе будзе супрацьстаяць магілёўскае “Тарпеда”. Калі шукалі інфармацыю пра каманду, натрапілі на вельмі цікавае відэа, на якім зафіксана серыя пенальці лакальнага кубкавага супрацьстаяння ў Столінскім раёне.
Ён нагадвае волатаў, высечаных з мармуру старадаўнімі скульптарамі. Магутны, шырокі ў плячах. Пра такіх у нас гавораць — моцны, як дуб. І ніхто не скажа, што гэтаму мацаку, сямнаццаціразоваму чэмпіёну Беларусі па паўэрліфтынгу сярод ветэранаў, сусветнаму рэкардсмену, ідзе 65-ы год. Ды і казаць пра ўзрост неяк не хочацца, хоць міжволі да гэтай тэмы вяртаешся. Сваіх самых значных спартыўных перамог ён дасягнуў тады, калі многія былыя славутыя спартсмены, яго аднагодкі, нават на прабежку не выходзяць. Вось такі самародак жыве пад Смалявічамі, у невялічкім пасёлку Акцябрскі.
- Я не буду раскрываць аператыўныя напрацоўкі, але некаторых з кіраўнікоў клубаў балельшчыкаў мы ведаем, кантактуем з імі, — кажа Мікалай Мельчанка. — Што да сустрэч з футбольнымі аматарамі, яны часцяком адбываюцца напрыканцы ці на пачатку сезона. Міліцыянераў таксама запрашаюць. Знайсці адказы на набалелыя пытанні стараюцца ў нармальных, спакойных умовах.
Яго называюць найлепшым гандбалістам ХХ стагоддзя, яго ўнікальнасцю захапляліся не толькі аматары спорту, але і самі гульцы ручнога мяча. У фінальным матчы Алімпіяды-80, быўшы 21-гадовым хлопцам, ён падахвоціўся дапамагчы зборнай у вырашальны момант і… не змог. Але ўжо праз 8 гадоў спаўна рэабілітаваўся і надзеў на грудзі алімпійскае «золата». Першы беларус, які трапіў у зборную СССР па гандболе, быў сапраўдным жахам для варатароў усяго свету, выпрабоўваючы іх кідкамі, якія прыдумляў сам. Аляксандр Каршакевіч з шэрагу тых легендаў, якіх ведаюць пакаленнямі.
Смачныя бабуліны блінцы, захапленне Сальвадорам Далі, квіткі на тэніс, якія раздаваліся вучням у вучылішчы, і кнігі, што так любяць чытаць дзеці. Аб гэтым і не толькі распавяла Ксенія Мірная, жонка самага знакамітага беларускага тэнісіста, шчаслівая маці чатырох дзетак.
Сённяшняя «Звязда» амаль цалкам прысвяціла першую паласу перамозе БАТЭ над «Ромай». Мы вырашылі ўзгадаць выпадкі, калі адзіная штодзённая газета на беларускай мове маштабна пісала пра поспех барысаўчан.