Tribuna/Іншыя/Блогі/Административный блог/Менш за тры месяцы – i на «Трыбуне» зноў ёсць пошук тэгаў🎉
Tribuna

Менш за тры месяцы – i на «Трыбуне» зноў ёсць пошук тэгаў🎉

Такая зручная функцыя вярнулася!

Аўтар — Бэзавы Кіт
23 студзеня 2023, 21:26
Менш за тры месяцы – i на «Трыбуне» зноў ёсць пошук тэгаў🎉

Вы маглі заўважыць, што з пераездам на новы сайт у пачатку лicтапада часова сталі недаступнымі некаторыя функцыі «Трыбуны», да якіх ужо ўсе прывыклі. Але мы абяцалі, што большасць з іх вернем.

Адным з самых папулярных запытаў было вяртанне пошуку па тэгах. Мы з вялікім задавальненнем паведамляем, што ён зноў з вамі! Больш не трэба гугліць ці лазіць па разделах!

Пакуль пошук працуе толькі ў web і мабільнай версіі сайта, але хутка абнаўленне яшчэ з'явіцца і ў мабільным дадатку.

Пошук, як i раней, знаходзіцца ў правай частцы шапкі сайта, толькi крыху нiжэй, чым раней.

Увага: для таго каб знайсці тэг, трэба ўвесці мінімум 4 знака.

Калі вы шукаеце тэг, у назве якога ёсць усяго тры сімвала (напрыклад, АПЛ або КХЛ), то пасля трэцяга сімвала проста пастаўце прабел.

У бліжэйшы час чакайце новых абнаўленняў, Tribuna.com пастаянна імкнецца станавіцца лепшай і зручнейшай для нашых карыстальнікаў!

Іншыя пасты блога

Усе пасты