Tribuna/Іншыя/Блогі/Административный блог/Раздзел з блогамі – зноў на галоўнай старонцы Tribuna.com! Цяпер праглядаць пасты юзераў яшчэ зручней
Tribuna.com

Раздзел з блогамі – зноў на галоўнай старонцы Tribuna.com! Цяпер праглядаць пасты юзераў яшчэ зручней

Чарговае абнаўленне на сайце.

Аўтар — Бэзавы Кіт
15 лютага 2023, 12:53
Раздзел з блогамі – зноў на галоўнай старонцы Tribuna.com! Цяпер праглядаць пасты юзераў яшчэ зручней

Мы працягваем абнаўляць наш сайт і дадаваць функцыі, пра якія вы больш за ўсё прасілі. Прыйшла чарга і раздзела з блогамі карыстальнікаў – адной з найважнейшых частак нашага сайта, бо тут вы можаце дзяліцца сваімі думкамі, пісаць калонкі, аналізаваць, распавядаць топавыя гісторыі, рабіць шыкоўныя рэтрапасты ці проста жартаваць.

Часам пасты карыстальнікаў атрымліваюцца не горш, чым у рэдакцыі, i найлепшыя працы мы па-ранейшаму гатовыя выносіць на галоўную старонку сайта.

Але цяпер найлепшыя блогерскія матэрыялы яшчэ і будуць трапляць ва ўкладку «Найлепшае ў блогах» на галоўнай старонцы сайта, а таксама ў раздзелах па відах спорту.

Як гэта працуе?

У калонку з найлепшымі пастамі трапляюць паведамленні паводле некалькіх крытэрыяў – плюсы, каментары, прагляды і іншыя метрыкі. Усяго ў гэтым віджэце можа быць 7 пастоў, але толькі адзін пост з аднаго блога.

У раздзелах па відах спорту ёсць такая ж укладка, таму больш юзераў змогуць бачыць і каментаваць пасты. У мабільных дадатках гэты раздзел з'явіцца ў адным з наступных абнаўленняў.

У раздзеле блогаў укладка «Папулярнае» зараз цалкам прысвечана пастам карыстальнікаў, без рэдактарскіх тэкстаў. Таму заходзьце туды, каб падтрымаць нашых юзераў плюсамі і каментарыямі.

Калі вы даўно не пісалі ў блогі або адкладалі свой дэбют, то ёсць зручны момант гэта зрабіць (але памятайце пра сваю бяспеку). Калі ўзнікнуць якія-небудзь праблемы або пытаннi адносна публікацыі пастоў, пішыце на support@tribuna.com або ў ананімны тэлеграм-бот.

Іншыя пасты блога

Усе пасты