Вялікае абнаўленне мабільных дадаткаў Tribuna.сom: пушы ў дыялогах, трансферная гісторыя гульцоў, пашыраная інфармацыя пра турніры
І шмат іншага.
Нядаўна мы прэзентавалі паведамленні на сайце, а ўжо цяпер яны з'явіліся ў нашых мабільных дадатках. Але гэта далёка не ўсе абнаўленні, таму расказваем пра ўсё па чарзе.
І перад тым, як мы раскажам пра навінкі, не забудзьцеся спампаваць ці абнавіцца:
Паведамлені пра адказы на каментарыі
Сацыяльныя пушы ў дадатку будуць прыходзіць пры адказе на вашае паведамленне. Важна адзначыць, што, у адрозненне ад вэб-версіі, вы атрымліваеце пуш толькі тады, калі адказалі непасрэдна на ваш каментарый, а не на ўсе каментарыi ў трэдзе.
Далей механіка такая ж: вы ідзяце ў кабінет апавяшчэнняў і выбіраеце, каму адказаць.
Усё максімальна проста і зручна.
Паведамленні будуць прыходзіць, калі дадатак будзе закрыты. Толькі праверце, калі ласка, каб адпаведная функцыя была ўключана ў наладах дадатка Tribuna.сom.
Магчымасць падзяліцца матчам альбо календаром
Калі вы з сябрамі чакаеце важны паядынак, то ім можна падзяліцца ў дадатку, а таксама паставіць званочак на пуш самаго паядынку.
Такім чынам вы зможаце абмяркоўваць бягучы матч, а таксама нічога не прапусціце, нават калі ў вас няма магчымасці яго паглядзець.
Новы дызайн тэгаў гульцоў і турніраў
Цяпер карыстальнік атрымае шырокую інфармацыю пра гульца па яго тэгу: фота, грамадзянства, клуб у якім выступае, узрост і год нараджэння, рост і вагу.
У шапцы клубаў таксама ёсць асноўная інфармацыя: стадыён, трэнер, капітан і апошнія згуляныя пяць паядынкаў.
Больш поўнай стала інфармацыя і пра турніры: лога, даты правядзення, які тур праходзіць, колькасць каманд у турніры.
Абноўленая кар'ера гульца па тэгу
Цяпер вы лёгка зможаце прасачыць усю кар'еру футбаліста і яго выступы за папярэднія клубы і і зборную. Раздзел трансфернай гісторыi пакуль даступны толькі на Android, але хутка з'явіцца і ў карыстальнікаў iOS.
Пішыце ў каментарыях, на пошту альбо ў ананімны тэлеграм-бот, як вам змены, а таксама не забудзьцеся абнавіць свае дадаткі.