Tribuna/Лёгкая атлетыка/Блогі/Virus Spartovy/У Горках вырашылі своеасабліва папулярызаваць спорт: за магчымасць пабегаць па расчышчаных бегавых дарожках гарадскога стадыёна цяпер бяруць грошы

У Горках вырашылі своеасабліва папулярызаваць спорт: за магчымасць пабегаць па расчышчаных бегавых дарожках гарадскога стадыёна цяпер бяруць грошы

Дзякуй, што інвалідам бясплатна 🤷🏻‍♂️

Блог — Virus Spartovy
Аўтар — Alex Zagorski
10 лютага 2023, 16:33
У Горках вырашылі своеасабліва папулярызаваць спорт: за магчымасць пабегаць па расчышчаных бегавых дарожках гарадскога стадыёна цяпер бяруць грошы

Выданне horki.info распавяло гісторыю, якая выклікала абурэнне мясцовых жыхароў. Напачатку лютага грамадству паведамілі, што цяпер скарыстацца бегавымі дарожкамі на гарадскім стадыёне можна толькі за грошы.

Навіна пачала актыўна абмяркоўвацца ў розных чатах Горак. Як адзначае выданне, людзі дзяліліся рознымі меркаваннямі, але пераважна негатыўнымі. Вось каментар адной жанчыны:

– Вельмі цікавая гісторыя. Цяпер, каб людзям схадзіць на стадыён, трэба заплаціць 2,2 рубля за гадзіну. Гэта без інструктара і медработніка – проста пахадзіць па стадыёне. Там шмат людзей пенсіённага ўзросту і тых, хто аднаўляецца пасля інсульту. Ну, хоць інвалідам бясплатна.

Потым horki.info звязаліся з адміністрацыяй стадыёна. Там інфармацыю аб увядзенні платы за выкарыстанне дарожак пацвердзілі, аднак удакладнілі, што падобны фармат працы праходзіць у тэставым рэжыме. На дадзены момант расчышчана адна дарожка, адначасова карыстацца якой могуць некалькі чалавек, якім, пры іх жаданні, дазволяць скарыстацца распранальняй.

А як будуць вырашацца спрэчныя сітуацыі? Напрыклад, чалавек прыйшоў, вырашыў пабегаць і аплаціў білет, пачаў займацца, а хвілін праз 30 зразумеў, што больш не можа ці стала дрэнна.

Элементарна! Грошы яму за нявыкарыстаны час не вернуць, але зробяць пазнаку, і ў наступны раз ён зможа дазаймацца гэтыя паўгадзіны, плату не возьмуць.

Іншых навін папулярызацыі спорту ў Беларусі ў нас няма 🤦🏻‍♂️

Іншыя пасты блога

Усе пасты