Tribuna/Футбол/Блогі/Virus Spartovy/Беспарадкі, бойка з паліцыяй і пагром свайго ж стадыёна – так прайшоў матч «Аякса» і «Феенорда», які доўжыўся тры дні
Відэа

Беспарадкі, бойка з паліцыяй і пагром свайго ж стадыёна – так прайшоў матч «Аякса» і «Феенорда», які доўжыўся тры дні

Вогненнае Дэ Класікер 🔥

Блог — Virus Spartovy
Аўтар — Alex Zagorski
27 верасня, 18:21
Беспарадкі, бойка з паліцыяй і пагром свайго ж стадыёна – так прайшоў матч «Аякса» і «Феенорда», які доўжыўся тры дні

Галоўнае дэрбі ў нідэрландскім футболе – «Аякс» супраць «Феенорда». Ужо ў 6-м туры Эрэдывізі фанатаў чакаў Дэ Класікер, і гэты матч шыльду самага гарачага супрацьстаяння пацвердзіў. Праўда, наўрад ці заўзятараў «Аякса» задаволіў вынік.

Па раскладзе гульня паміж амстэрдамцамі і ратэрдамцаў павінна была прайсці 24 верасня. Распачалася яна як трэба, але вось скончылася толькі сёння, 27 верасня. Справа ў беспарадках, якія пачаліся спачатку на трыбунах «Ёхан Кройф Арэна», а потым і побач з ёй. Падставай для іх стала абуранасць фанатаў «Аякса» – ужо на 37-й хвіліне іх каманда прайгравала прынцыповы матч з лікам 0:3, і ў выніку на 55-й хвіліне на поле паляцелі фаеры.

Пасля кансультацый з паліцыяй сустрэчу вырашылі спыніць, але заўзятары не супакоіліся. Некаторыя раззлаваныя фанаты пасля бойкі з паліцыяй зноў прарваліся на стадыён і знішчалі маёмасць свайго ж клуба.

Амстэрдамцам пагражала тэхнічная параза, але матч усё ж такі даігралі праз тры дні, вядома, без заўзятараў на трыбунах. Вынік «Аякс» не палепшыў, а наадварот: прапусцілі яшчэ адзін – разгром 0:4. Катастрафічны старт для сталічнага клуба: 14-е (з 18-і) месцаў у табліцы, 5 пунктаў пасля пяці матчаў з розніцай мячоў 7 забітых да 10 прапушчаных.

Дарэчы перад аднаўленнем гульні ў сераду існавала інтрыга: форвард «Феенорда» Сант'яга Хіменэс адзначыўся дублем у «першым тайме» – ці аформіць хет-трык? Так, здолеў. Гледзячы на галы ратэрдамцаў, можна адчуць маштаб маючыхся праблем «Аякса».

У адрозненні ад свайго галоўнага суперніка «Феенорд» распачаў сезон добра: 4 перамогі і 2 нічыі канвертуюцца ў трэці радок табліцы. Першым ідзе «ПСВ», у якога ў актыве 5 перамог запар.

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты блога

Усе пасты