Краўч цешыць публіку пасля завяршэння кар'еры: эпічны промах экс-нападаючага зборнай Англіі ў прамым эфіры
Вось гэта сапраўдны форвард!
Пітэр Краўч безумоўна ўваходзіць у лік яскравых асоб, што калі-небудзь гулялі ў АПЛ. Адзін з самых высокіх футбалістаў у гісторыі зборнай Англіі (201 сантыметр) валодае рэкордам прэм'ер-лігі па колькасці галоў, забітых галавой (47). І няхай да бамбардзірскіх якасцеў Пітэра былі пытанні, ён, нягледзячы на свае габарыты, часам выдаваў неверагодныя кульбіты:
Пасля завяршэння кар'еры ў 2019 годзе Краўч стаў экспертам на SkySports, і акрамя аналітычнай работы часцяком даводзіцца ўдзельнічаць у чэленджах. Часам выходзіць камічна, напрыклад, два гады таму інтэрнет пацяшаўся з гэтага відэа:
16 верасня, перад матчам «Вулверхэмптан» – «Ліверпуль» (1:3), Краўча папрасілі ўдарыць па варотах у эфіры. Ізноў выйшла нязграбна, пацешна і на мільённыя прагляды: