Tribuna/Лёгкая атлетыка/Блогі/Virus Spartovy/🏃 Беларус бегае па вёсках і паказвае атмасферныя відэа адтуль. У планах наведаць 100 населеных пунктаў
Відэа

🏃 Беларус бегае па вёсках і паказвае атмасферныя відэа адтуль. У планах наведаць 100 населеных пунктаў

Сум і прыгажосць.

Блог — Virus Spartovy
Аўтар — Alex Zagorski
27 верасня, 11:15
🏃 Беларус бегае па вёсках і паказвае атмасферныя відэа адтуль. У планах наведаць 100 населеных пунктаў

Шукаеце новыя спосабы для баўлення часу? Што ж, калі любіце спорт, то маем варыянт: беларус бегае па вёскам краіны і паказвае відэа прабежак у сацыяльных сетках.

Аматар бегу – 29-гадовы Раман Вежнавец. Хлопец распавядае ў Instagram, што ў школе і ўніверсітэце цярпець не мог бег на доўгія адлегласці, але бліжэй да 25-годдзя сядзець у офісным крэсле яму надакучыла і захацелася ўзяцца за спорт. У ліпені 2023-га Раману прыйшла ў галаву ідэя прабегчыся па сотні населеных пунктаў Беларусі, бо «гэта цікава і прыгожа». На дадзены момант план выкананы на 38%.

Першая прабежка была па наваколлі Буда-Кашалёва:

– Мая мэта: паказаць вам маленькія вёскі і пасёлкі, буйныя гарады Беларусі. Калі атрымаецца, то і пазнаёміць з людзьмі, што там жывуць. А яшчэ хачу знайсці натхненне, каб зноў весці свой падкаст, – распавёў Вежнавец.

Падчас бегу ў Рамана атрымліваецца зафіксаваць атмасферу беларускай вёскі, наведаць мясціны, дзе жылі ягоныя продкі. Звяртаюць на сябе ўвагу і каларытныя назвы мясцін на Гомельшчыне і Міншчыне.

Ёсць і сумныя моманты – апусцелыя вёскі. Іх Раман здымаў каля таго ж Буда-Кашалёва.

Ёсць і ролік з беларускіх вёсак ля ўкраінскага памежжа. Бег Раман, імаверна, уздоўж трасы Е95, што вядзе на Чарнігаў, але не ў напрамку Украіны, а ў бок Гомеля.

Як вам такое хобі?

Іншыя пасты блога

Усе пасты