Tribuna/Футбол/Блогі/Virus Spartovy/Экс-гулец зборнай Англіі Рычардс распавёў пра эпік-фэйл пры знаёмстве з Мантэлай у «Фіярэнціне» праз няведанне мовы. Лінекер і Шырэр былі ў істэрыцы 😂

Экс-гулец зборнай Англіі Рычардс распавёў пра эпік-фэйл пры знаёмстве з Мантэлай у «Фіярэнціне» праз няведанне мовы. Лінекер і Шырэр былі ў істэрыцы 😂

Ніколі не верце Балатэлі!

Блог — Virus Spartovy
Аўтар — Alex Zagorski
9 верасня, 16:51
Экс-гулец зборнай Англіі Рычардс распавёў пра эпік-фэйл пры знаёмстве з Мантэлай у «Фіярэнціне» праз няведанне мовы. Лінекер і Шырэр былі ў істэрыцы 😂

Падкасты ў спорце ўжо нешта зусім звыклае, што казаць, яны дабраліся і да Беларусі. Прыгадаем шоу «На банке», дзе ўжо патравілі свае байкі Аляксей Бага (там коўч зноў не утрымаўся ад параўнання спартыўных аспектаў з сэксам), Ягор Філіпенка, Пётр Качура і іншыя.

Тое ж самае робяць і за мяжой. Напрыклад, нядаўна легенды англійскага футбола Гары Лінекер і Алан Шырэр разам з экс-абаронцам зборнай «трох ільвоў» Майкам Рычардсам запусцілі падкаст The Rest is Football («Астатняе – футбол»), дзе абмяркоўваюць апошнія падзеі ў сусветным футболе і распавядаюць цікавыя гісторыі, якія здараліся з імі падчас кар'еры. У апошнім выпуску на YouTube-канале, што выйшаў 7 верасня, Рычардс распавёў пра факап, які адбыўся з ім у Італіі праз няведання мовы. Не абышлося ў гісторыі і без Марыё Балатэлі.

Рычардс і форвард зборнай Італіі разам гулялі ў складзе «Манчэстэр Сіці» да 2013 года, пакуль Марыё не перайшоў у «Мілан». Праз год у Італію адправіўся і сам Майка: 1 верасня 2014-га яго за 1 млн еўра арэндавала «Фіярэнціна», якой кіраваў Вічэнца Мантэла. Менавіта пры знаёмстве з галоўным трэнерам Рычардс і аканфузіўся – вось як гэта было:

– У апошні дзень трансфернага акна я перайшоў у «Фіярэнціну». І, відавочна, я не размаўляю па-італьянску. Таму я як поўны ідыёт, якім, уласна, і з'яўляюся, падышоў да Балатэлі і спытаўся, што трэба казаць, калі вітаешся з чалавекам, – пачаў свой аповед Майка.

Гары Лінекер адразу пачуў няладнае:

– Балатэлі? Сур'ёзна?

– Так, таму што звычайна ён добры, – працягнуў Рычардс. – І вось у першы ж дзень я падыходжу да галоўнага трэнера Мантэлы, цісну яму руку і кажу: «Testa di cazzo». А значыць прыкладна «П###### ты д######», сур'ёзна! У першы ж дзень! Я нікому раней не расказваў гэтую гісторыю. Але трэба аддаць належнае Мантэле, ён проста пачаў ржаць.

Вядоўцы проста заліліся ад смеху:

Канешне, Лінекер не мог не выкарыстаць новыя веды ў італьянскай:

– Ведаеш, хто ты? – cпытаў ён у Рычардса.

– Хто?

– Testa di cazzo!

Атрымліваецца вельмі простая мараль: ніколі не давярайце Балатэлі!

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты блога

Усе пасты