Tribuna/Хакей/Блогі/Virus Spartovy/Протас вярнуўся ў НХЛ праз месяц i стаў часткай гiсторыi – гол з яго перадачы быў змадэляваны Disney у рэальным часе

Протас вярнуўся ў НХЛ праз месяц i стаў часткай гiсторыi – гол з яго перадачы быў змадэляваны Disney у рэальным часе

Першы такi ў гісторыі «Вашынгтона».

Блог — Virus Spartovy
Аўтар — Arkady Nagelsman
15 сакавіка 2023, 10:48
Протас вярнуўся ў НХЛ праз месяц i стаў часткай гiсторыi – гол з яго перадачы быў змадэляваны Disney у рэальным часе

Беларускi форвард Аляксей Протас згуляў у НХЛ – упершыню з 12 лютага. За месяц без матчаў ён стаў бацькам, двойчы быў сасланы ў АХЛ (адразу вярталi) i схадзiў на баскетбол з заснавальнiкам Putin Team Аляксандрам Авечкiным – а вось цяпер ёсць i навiны с пляцоўкi. У сустрэчы супраць «Рэйнджэрс» (3:5) Протас правёў на лёдзе 11:15, тры разы кінуў па варотах, зарабіў 2 хвіліны штрафу і скончыў матч з паказчыкам карыснасці «-1».

Але ж, акрамя гэтага, Протас прычасцiўся да гiстарычнай падзеi – сустрэчы хакея i анiмацыi. Матч «Рэйнджэрс» і «Вашынгтона» стаў першым у НХЛ, які з дапамогай інавацыйных тэхналогій мадэлявалi ў рэжыме рэальнага часу сiламi карпарацыi Disney. А Протас аддаў вынiковую перадачу на Нiкаласа Абэ-Кубела – i так паўдзельнiчаў у першым змадэляваным голе «Вашынгтона».

Вось так выглядала шайба з удзелам Протаса ў звычайнай трансляцыі.

А вось так – у анімацыi.

Усяго ў гэтым сезоне НХЛ Протас згуляў 44 гульні, у якіх набраў 11 (3+8) ачкоў пры карыснасці «-1» і 8 хвілінах штрафу.

Іншыя пасты блога

Усе пасты