Tribuna/Футбол/Блогі/Virus Spartovy/«Вайна ідзе, б###ь. Ты схаваўся, сядзіш у засадзе». Экс-трэнер салігорскага «Шахцёра» жорстка «наехаў» на суддзю пасля паражэння сваёй каманды

«Вайна ідзе, б###ь. Ты схаваўся, сядзіш у засадзе». Экс-трэнер салігорскага «Шахцёра» жорстка «наехаў» на суддзю пасля паражэння сваёй каманды

Гэта ўжо не першы выпадак, калі Вернідуб не стрымлівае эмоцыі

Блог — Virus Spartovy
Аўтар — Arkady Nagelsman
15 красавіка 2023, 14:55
«Вайна ідзе, б###ь. Ты схаваўся, сядзіш у засадзе». Экс-трэнер салігорскага «Шахцёра» жорстка «наехаў» на суддзю пасля паражэння сваёй каманды

Былы галоўны трэнер салігорскага «Шахцёра», які ў дадзены момант узначальвае ўкраінскі «Крыўбас», Юрый Вернідуб уступіў у спрэчку з галоўным арбітрам Дзянісам Шурманам пасля паражэння каманды ў матчы з «Мінаем» (0:1).

«Вы проста здзекуецеся, у вас сумлення няма. Вайна ідзе, б###ь. Ты схаваўся, сядзіш у засадзе і здзекуешся яшчэ з людзей. Так не робяць», - сказаў Вернідуб.

Пасля гэтага Шурман паказаў Вернідубу жоўтую, а потым чырвоную картку. Раней паведамлялася, што рэферы быў вымушаны ісці ў падтрыбуннае памяшканне ў суправаджэнні ахоўнікаў з-за дзеянняў прадстаўнікоў крыварожскага клуба. Ім не спадабаліся некаторыя жоўтыя карткі, а таксама адсутнасць пенальці пасля падзення Артура Мікіцішына ў штрафной «Міная».

Гэта ўжо не першы выпадак, калі былы галоўны «Шахцёра» зрываецца на суддзю.

Іншыя пасты блога

Усе пасты