Tribuna/Адзінаборствы/Блогі/Virus Spartovy/У Егіпце пераможцу чэмпіянату па дзюдо прымусілі 10 разоў паўтарыць фінальны бой – прычына выклікала скандал
Відэа

У Егіпце пераможцу чэмпіянату па дзюдо прымусілі 10 разоў паўтарыць фінальны бой – прычына выклікала скандал

Ізноў той самы «спорт па-за палітыкай» 🙄

Блог — Virus Spartovy
Аўтар — Alex Zagorski
21 жніўня, 12:45
1
У Егіпце пераможцу чэмпіянату па дзюдо прымусілі 10 разоў паўтарыць фінальны бой – прычына выклікала скандал

На скончыўшымся ў Егіпце чэмпіянаце арабскіх краін па дзюдо сярод юніёраў адбыўся скандал – дзюдаіста с Кувейта Ахмеда аль-Баталі прымусілі дзесяць разоў паўтарыць фінальны спарынг з надзеяй на тое, што ён прайграе, паведамляе выданне Middle East Monitor.

Тым не менш, ва ўсіх дзесяці спробах аль-Баталі здабыў перамогі і нарэшце атрымаў залаты медаль. А паводзіны суддзі тлумачацца даволі празаічна: супернікам Ахмеда быў унук прэзідэнта Егіпта аль-Сісі.

– Суддзя, груба парушаючы нормы чэмпіянату, не прысуджаў перамогу спартсмену з Кувейта, каб не пакрыўдзіць унука прэзідэнта перад яго хатняй егіпецкай аўдыторыяй, – напісала Middle East Monitor.

Пра расследванні паводзінаў суддзі не паведамляецца.

Іншыя пасты блога

Усе пасты