Tribuna/Футбол/Блогі/«Манчэстэр Сіці» – уладальнік Суперкубка УЕФА! Перамаглі «Севілью» ў серыі пенальці

«Манчэстэр Сіці» – уладальнік Суперкубка УЕФА! Перамаглі «Севілью» ў серыі пенальці

Дэбютная перамога для «Сіці» ў гісторыі!

17 жніўня, 05:34
1
«Манчэстэр Сіці» – уладальнік Суперкубка УЕФА! Перамаглі «Севілью» ў серыі пенальці

У Грэцыі прайшоў матч за Суперкубак УЕФА – уладальнік трафея Лігі чэмпіёнаў «Манчэстэр Сіці» згуляў супраць уладальніка трафея Лігі Еўропы «Севільі».

І пераможцу быў выяўлены толькі ў серыі пенальці – мацнейшым аказаўся «Манчэстэр Сіці»!

У першым тайме «Севілья» даволі нечакана выйшла наперад: Эн-Нэсіры забіў свой фірмовы гол – пераскочыў суперніка і накіраваў мяч наўпрост пад штангу, пасля чаго той заляцеў у вароты. Без шанцаў для Эдэрсана:

Адказ ад «Сіці» прыляцеў у другім тайме: Коўл Палмер галавой пераправіў мяч у далёкі кут пасля ідэальнай падачы ад Родры – 1:1.

Гэта першы Суперкубак УЕФА, дзе не гуляўся дадатковы час, а адразу перайшлі ў серыю пенальці. І вось тут нервы гульцоў «Сіці» апынуліся мацнейшымі – англічане забілі ўсе пяць спроб, а вось у «Севільі» сваёй спробай не скарыстаўся Неманья Гудзель.

«Сіці» – зноў чэмпіёны Еўропы! Праўда, ужо ў іншым турніры.

***

Галоўныя факты:

🔹 Для «Манчэстэр Сіці» гэта першая перамога ў гісторыі гэтага турніру – з першай жа спробы;

🔹 «Севілья» прайграла ўжо шосты запар фінал Суперкубку УЕФА – апошні раз іспанская каманда перамагала ў 2006 годзе;

🔹 «Севілья» ўпершыню з 2008 года прайграла серыю пенальці ў афіцыйных матчах;

🔹 Пеп Гвардыёла выйграў Суперкубак УЕФА ўпершыню з 2013 года, калі ён кіраваў «Баварыяй». У цэлым для яго гэта ўжо шосты выйграны трафей (два мае ў якасці гульца).

🔹 Усе серыі пенальці Суперкубка УЕФА з удзелам англійскіх каманд выйграваў дзейны пераможца Лігі чэмпіёнаў.

🔹 Коўл Палмер стаў першым англійскім гульцом з 2001 года (папярэднікам быў Майкл Оўэн), які вызначыўся ў Суперкубку Англіі і Суперкубку УЕФА за адзін год.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты