Tribuna/Футбол/Блогі/10 найгоршых формаў сезона ў еўрапейскіх лігах

10 найгоршых формаў сезона ў еўрапейскіх лігах

«Лацыа», «Севілья» і нават «Ліверпуль».

8 верасня, 04:27
10 найгоршых формаў сезона ў еўрапейскіх лігах

Не навіна, што не ўсе эксперыменты дызайнераў з футбольнымі формамі атрымліваюцца ўдалымі, часам нават мінімальная інтэрпрэтацыя класічных камплектаў можа ўсё сапсаваць.

Знайшлі 10 найгоршых формаў гэтага сезона ў топ-5 ліг – у спіс патрапілі як гранды, так і сераднякі (нават прадстаўнік другога дывізіёна).

10. «Манака», трэцяя форма

Kappa стварыла для «Манака» нядрэнную трэцюю форму, але ідэальны падбор колераў і мінімалістычны дызайн псуе незавершаны грандыент на футболцы. Калі разглядаць форму зблізу, усё выглядае добра, аднак сам пераход паміж колерамі здаецца незавершаным менавіта падчас гульні – у руху і здалёк. Але прызнаем, што ідэя выканаць градыент такімі хвалямі – добрая, але просіцца мякчэйшы пераход, ды і малюнак абрываецца знізу.

9. «Ліверпуль», гасцявая форма

З'яўленне выязной формы «Ліверпуля» у гэтым спісе – не каменьчык у агарод фанатаў Minecraft. Камплект сапраўды зрабіў фурор пасля афіцыйнага дропа, але меркаванні футбольных заўзятараўаў былі рознымі. Будзем шчырымі, устаўкі з піксельнымі смарагдамі на белай аснове з чорнымі шортамі цяжка назваць удалым эксперыментам.

8. «Севілья», трэцяя форма

Зноў вяртаемся да праблемы з няўдалымі прынтамі на цалкам добрых камплектах. Яскравым прыкладам можна назваць новую трэцюю форму «Севільі» ад Castore, натхнёную севільскай ноччу і мясцовай архітэктурай. Але гэта добры прынт для купальных шортаў. Хоць да камплекта пытанняў няма – добра падабраныя акцэнты на рукавах і колер лагатыпа, неонавы эфект на чорным фоне.

7. «Астан Віла», хатняя форма

На першы погляд, новая хатняя форма «Астан Вілы» нічым асабліва не выдзяляецца. Але адзіная праблема гэтага камплекта – занадта шмат усяго. Клуб мае тры базавыя колеры – гранатавы, светла-блакітны і белы, якія выглядаюць даволі кантрасна. У гэтым выпадку промахам дызайнераў можна лічыць прынт на цёмнай аснове футболкі, хоць першачарговая крутая задумка – гукавыя хвалі скандуючых заўзятараў.

6. «Вільярэал», гасцявая форма

Зноў зашмат. Першая візуальная асацыяцыя з выязной формай «Вільярэала» – камбінезон, апрануты паверх футболкі. Дызайнеры не зусім удала размясцілі падобныя адценні чырвонага, ёсць пытанні і да рэльефнага дробнага прынта і жоўтым дэталям. Хоць гэта як раз той выпадак, калі ў гульні камплект будзе выглядаць нармальна.

5. «Саўтгемптан», хатняя форма

Ствараецца ўражанне, што хатнюю форму «Саўтгемптана» збіралі з розных камплектаў. Чырвона-белая футболка ў дробную вертыкальную палоску, чорныя шорты з ужо тоўстымі гарызантальнымі лініямі і аднатонныя белыя гетры. Такім чынам, Hummel спрабаваў асучасніць дызайн камплекта каманды ў 1987-1989 гадах, але рэалізацыя вымушае жадаць лепшага.

4. «Нотынгем Форэст», гасцявая форма

Як мы пераканаліся яшчэ ў мінулым сезоне на горкім досведзе «Атлетыка», скругленыя грубыя палоскі выглядаюць на форме не найлепшым чынам, асабліва на футболках. Adidas падабраў для выязнога камплекта «Нотынгема» удалыя колеры, але таўшчыня палосак і іх скрыўленне = несупадзенне.

3. «Лацыа», гасцявая форма

Дызайнеры новай выязной формы «Лацыа» апісваюць яе як «увасабленне сілы і мужнасці клуба, асабліва калі яны рыхтуюцца да ўдзелу ў Лізе чэмпіёнаў гэтага сезона». Таму, маўляў, і абралі глыбокі сіні колер, сцяг Італіі на абшэўках і яшчэ пара нязначных дэталяў. Але ледзь прыкметныя палоскі менавіта робяць выгляд футболкі значна больш танным.

2. «Арсенал», гасцявая форма

Ізноў гэтыя акругленыя палоскі. Але ў адрозненне ад «Нотынгема» для выязной формы «Арсенала» Adidas стварыў больш яркі дызайн. Кіслотная аснова ў кропачку, грубыя чорныя палоскі і больш тонкія на рукавах, блакітныя ўстаўкі і занадта кантрасныя на фоне футболкі чорныя шорты. Акцэнтаў атрымалася настолькі шмат, што ў выніку крыху занадта.

1. «Барусія» Мёнхенгладбах

Цікава, што для «Барусіі» Мёнхенгладбах Puma звычайна вырабляе якасныя з пункту гледжання візуала камплекты, але ў гэтым сезоне нешта пайшло не так з выязной і трэцяй формамі. Яны маюць аднолькавы дызайн, але розныя колеры – чорна-зялёны і чорна-белы адпаведна. Такая ідэя задызайніць футболку палоскамі, якія абрываюцца ў пікселі, мае права на жыццё, але менавіта гэтая рэалізацыя – правал.

***

Пішыце свае думкі па падборы аўтара ў каментарах.

Фота: Instagram-акаўнты клубаў, Football Kit Archive

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты