Tribuna/Футбол/Блогі/Мілата дня: Сака падарыў сваю футболку юнаму заўзятару-цёзцы

Мілата дня: Сака падарыў сваю футболку юнаму заўзятару-цёзцы

У ёй Букаё забіў пераможны мяч.

Аўтар — Sam_Na_Sam
31 студзеня, 20:45
1
Мілата дня: Сака падарыў сваю футболку юнаму заўзятару-цёзцы

30 студзеня «Арсенал» прымаў дома «Нотынгем Форэст». Для кананіраў сустрэча аказалася пераможнай (2:1). Дзякуючы чарговым тром ачкам яны наблізіліся да лідзіруючага «Ліверпуля». Таму настрой у гульцоў быў прыўзняты. Усе накіраваліся ў распранальню. І толькі Букаё Сака адправіўся да адной з трыбун. Там яго чакаў маленькі заўзятар з фразай на плакаце «Мяне клічуць Сака». Толькі тады стала зразумела, што сваю гульнявую футболку хаўбек «Арсенала» хоча падарыць свайму цёзку па прозвішчы.

Такім чынам сціплы Букаё аддзячыў маленькаму фану. Дарэчы, у гэтай футболцы Сака забіў гол, які стаў для каманды вырашальным (адзнака 0:55):

Што ж, значыць кашуля шчаслівая і магчыма прынясе поспех яе новаму уладальніку.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты