Tribuna/Гандбол/Блогі/Вайлупаў накідаў 19 мячоў у 4-х апошніх матчах ЛЧ і правёў персанальную выставу. А вось у зборную гулец не прыехаў

Вайлупаў накідаў 19 мячоў у 4-х апошніх матчах ЛЧ і правёў персанальную выставу. А вось у зборную гулец не прыехаў

Поспехі беларускага гандбаліста ў Венгрыі.

Аўтар — Pam-pam
11 сакавіка, 18:52
Вайлупаў накідаў 19 мячоў у 4-х апошніх матчах ЛЧ і правёў персанальную выставу. А вось у зборную гулец не прыехаў

Беларускі гандбаліст Мікіта Вайлупаў праводзіць свой другі сезон за венгерскі «Веспрэм». Аднавіўшыся пасля траўмы, атрыманай у лістападзе 2023-га падчас спарынгу са зборнай Расіі, Вайлупаў паспеў дапамагчы венгерскай камандзе атрымаць 3 перамогі ў 4-х матчах Лігі Чэмпіёнаў. У сустрэчы супраць «Гудме» Вайлупаў вызначыўся 5 мячамі, супраць «Манпелье» – 8, а «Эгеру» беларус закінуў 6. А вось у матчы супраць «Магдэбурга» гулец не вызначыўся забітымі мячамі і «Веспрэм» саступіў дома з лікам 28:30.

Па выніках групавога этапу венгерская каманда стала 3-й у сваёй групе В, што не дазволіла ёй прабіцца на прамую ў чвэрцьфінал. У матчы 1/8 фіналу «Веспрэм» згуляе з « Пік Шэгед», які стаў 6-м у групе А.

Знайшлося ў Венгрыі месца і захапленню Вайлупава – беларускі гандбаліст, які вядомы любоўю да малявання, у лютым паспеў правесці выставу сваіх карцін пад назвай «Мы ўсе асаблівыя».

На дзевятнаццаці палотнах Вайлупаў адлюстраваў розныя чалавечыя твары з унікальнай графікай. Пры гэтым не адна з работ не мае канкрэтнай назвы – спартсмен пакінуў гэта на меркаванне гледачоў.

Як падкрэсліла арганізатарка Рака Латнтас, выстава Вайлупава аб'ядноўвае ў сабе дзве тэмы, якія заўсёды былі важныя ў жыцці Веспрэма: мастацтва і гандбол.

Сам жа гулец, які прысутнічаў на адкрыцці, падзякаваў гасцям, заўзятарам, таварышам па камандзе і сямʼі за дапамогу ў развіцці яго мастацкага таленту і падкрэсліў, што гэта падзея назаўсёды застанецца для яго памятнай, бо гэта была яго першая міжнародная выстава.

Падтрымаць партнёра па камандзе прыйшлі гандаблісты Нільсан Анрэас, Ях’я Амар, Нагі Бенедык, Б’яркі Элісан і Юга Дэска.

Арт-мэнэджар Сара Чака таксама расказала мясцовай прэсе, што ў арт-кавярні Belvártos, якая стала пляцоўкай для карцін беларускага гандбаліста, ніколі не праходзіла выставы, не звязаныя з вядомымі мастакамі. Так што гэта амаль гістарычная падзея.

Як пісаў Вайлупаў у сваіх сацсетках, усе карціны былі даступныя да пакупкі, аднак, ці паспеў хтосьці іх набыць, ён не расказваў.

Для гандбалістка-мастака гэта не першы такі івэнт – напрыклад, 5 гадоў таму ён выстаўляў свае працы ў Брэсце.

Цікава, што на матчы зборнай Беларусі супраць зборнай Расіі, якія пройдуць з 15 па 17 сакавіка, Вайлупаў не прыляцеў. Ніводны з бакоў не каментаваў гэты факт.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты