Tribuna/Хакей/Блогі/Баскаў, Лукашэнка і Эйсмант прыйшлі на развітанне з Кальцовым – яго прах пахавалі праз 40 дзён пасля трагедыі

Баскаў, Лукашэнка і Эйсмант прыйшлі на развітанне з Кальцовым – яго прах пахавалі праз 40 дзён пасля трагедыі

А Сабаленкі не было.

Аўтар — Pam-pam
27 красавіка, 16:20
Баскаў, Лукашэнка і Эйсмант прыйшлі на развітанне з Кальцовым – яго прах пахавалі праз 40 дзён пасля трагедыі

27 красавіка ў Мінску развіталіся з былым хакеістам і трэнерам Канстанцінам Кальцовым, які загінуў у ЗША ў сакавіку гэтага года. Па паведамленні паліцыі Маямі 42-гадовы мужчына скончыў жыццё самагубствам, скокнуўшы з балкона аднаго з гатэляў.

Блізкія хакеіста прынялі рашэнне крэміраваць цела перад транспарціроўкай у Беларусь.

Жалобная цырымонія праз 40 дзён пасля трагедыі прайшла ў катку клуба «Юнацтва» ў парку Горкага, дзе Кальцоў рабіў свае першыя крокі ў хакеі.

На цырымоніі прысутнічалі родныя і блізкія хакеіста ды ягоныя сябры.

Апроч родных развітацца з Кальцовым, які ў 2020-м падпісаў ліст за рэжым, прыйшоў сенатар Лукашэнкі Дзмітрый Баскаў, генсек хакейнай федэрацыі Андрэй Блашко і генеральны дырэктар мінскага «Дынама» Арцём Каркоцкі.

Непрызнаны кіраўнік НАК Віктар Лукашэнка сціпла стаяў убаку і на фота трапіў толькі мелькам.

Вядучыя дзяржТБ Ганна Эйсмант і Крысціна Захарава зʼявіліся на цырымоніі ў цёмных акулярах.

Вянкі і кветкі ўсклалі прадстаўнікі мінскага «Дынама», «Юнацтва», а таксама гульцы зборнай Беларусі на чале з галоўным трэнерам Дзмітрыем Квартальным.

Экс-партнёры па нацыянальнай камандзе Беларусі Алег Мікульчык, Яўген Кавыршын, Алег Хмыль, Аляксандр Кітараў, Алег Антоненка, Аляксандр Паўлавіч і іншыя.

Прах Канстанціна Кальцова будзе пахаваны ў вёсцы Чудзенічы Лагойскага раёна.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты