Усе навіны

Галоўны трэнер зборнай Беларусі па плаванні Ліпніцкі: «Калі адменяцца санкцыі і нас дапусцяць да ўдзелу ў ЧС, што зараз малаверагодна, магу сказаць, што мы гатовыя»

28 лістапада 2022, 12:12
2

Галоўны трэнер зборнай Беларусі па плаванні Андрэй Ліпніцкі пракаментаваў вынік беларускіх плыўцоў на Гульнях Дружбы ў Казані, дзе беларусы заваявалі 9 узнагарод і паставілі 8 нацыянальных рэкордаў, а таксама падзяліўся меркаваннем аб тым, ці гатовыя спартсмены да вяртання на міжнародную арэну ў выпадку адмены санкцый.

Нагадаем, што многія беларускія каманды і спартсменаў былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага працягваецца Расеяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

«Вельмі спадабаліся выступы каманды, з'явіўся такі камандны дух, хлопцы заўзеюць сябар за сябра, хвалююцца. Рэальна было вельмі прыемна працаваць на гэтым турніры. Мы выступалі як адзіная каманда.

На сёння, калі адменяцца санкцыі і нас дапусцяць да ўдзелу ў чэмпіянаце свету... Але гэта зараз малаверагодна. Магу сказаць, што мы гатовы. Мы гатовы сапраўды паказаць усё, на што мы здольныя сёння. І я вам скажу, што вынікі будуць больш чым вартыя», – сказаў Ліпніцкі.

⚽️Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com