Усе навіны

Мінскі басейн «Арляня» будзе здадзены ў эксплуатацыю ў першым квартале 2023-га. Аб'ект знаходзіўся на капрамонце больш за 4 гады

1 лютага 2023, 13:33

Басейн «Арляня», які знаходзіцца ў Менску на вуліцы Кахоўскай, будзе здадзены ў эксплуатацыю ў першым квартале 2023-га. Аб гэтым паведаміў Onliner са спасылкай на адміністрацыю Цэнтральнага раёна.

Будынак з басейнам знаходзіўся на капітальным рамонце з 2018 года. Забудоўшчык ДВА «Мінскбуд» расказаў, што цяпер у будынку будзе не толькі басейн, а цэлы шматфункцыянальны комплекс.

«Арляня» зараз не проста басейн, дзе, дарэчы, змогуць праходзіць дзіцяча-юнацкія спаборніцтвы па плаванні, а сучасны ФАК. Каля будынка надбудавалі другі паверх – з'явіліся дадатковыя плошчы для трэнажорнай залы, масажнага кабінета, салярыя і нават рускай лазні. Для маламабільнай катэгорыі наведвальнікаў ёсць два вертыкальныя пад'ёмнікі, адзін з іх забяспечыць доступ такім грамадзянам у трэнажорную залу», – паведамляецца ў тэлеграм-канале ДВА «Менскбуд».