Усе навіны

Шымановіч устанавіў рэкорд Беларусі на 50 метраў брасам. Толькі адзін плывец у свеце пераадольваў гэтую дыстанцыю хутчэй

6 красавіка 2023, 15:46

З 4 па 8 красавіка ў Брэсце праходзіць чэмпіянат Беларусі па плаванні.

У папярэднім заплыве на дыстанцыі 50 метраў брасам Ілля Шымановіч устанавіў рэкорд Беларусі – 26,28. Ён пабіў свой жа час – 26,45.

Адзначым, што толькі адзін плывец у свеце – брытанец Адам Піці – пераадольваў гэтую дыстанцыю хутчэй – за 25,95.

Плаванне брасам на 50 метраў не ўваходзіць у алімпійскую праграму.