Усе навіны

Шымановіч паказаў найлепшы вынік сусветнага сезона на стомятроўцы брасам на чэмпіянаце Беларусі ў Брэсце

8 красавіка 2023, 17:20

Беларускі плывец Ілля Шымановіч выйграў чэмпіянат Беларусі ў Брэсце ў заплыве 100 метраў брасам. Ён праплыў дыстанцыю за 58,41. Гэта найлепшы вынік сусветнага сезона на гэтай дыстанцыі.

Другім фінішаваў Антон Кнышаў (1:01,67), трэці вынік у Ніка Ферэстыяна (1:03,26).

Нагадаем, што шматлiкія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.