Усе навіны

Зборная Беларусі па плаванні паспаборнічае з «Паўднёвай Асеціяй» на Чэмпіянаце Расіі

16 красавіка 2023, 08:38

Зборная Беларусі па плаванні прыме ўдзел у чэмпіянаце Расіі, якія пройдзе ў Казані з 16 па 20 красавіка.

Разам з беларускай камандай у спаборніцтвах прымуць удзел плыўцы з «Паўднёвай Асеціі», Расіі, Казахстана, Нігерыі, Сірыі і Таджыкістана.

У складзе беларускай зборнай на спаборніцтвах выступяць Ілля Шымановіч, Анастасія Шкурдай, Аліна Змушка, Рыгор Пякарскі, Віктар Стасяловіч, Руслан Скамарошка, Анастасія Куляшова, Алеся Акінчыц, Іван Шамшурын, Іван Адамчук і Антон Кнышоў.

Адзначым, што «Паўднёвай Асеціяй» прарасійскія крыніцы называюць частку тэрыторыі Грузіі, з 2008-га акупаванай сепаратыстамі пры падтрымцы Расіі.