Усе навіны

Шымановіч выйграў стомятроўку брасам на чэмпіянаце Расіі

17 красавіка 2023, 19:30

Беларускі плывец Ілля Шымановіч выйграў чэмпіянат Расіі ў Казані ў заплыве 100 метраў брасам. Ён праплыў дыстанцыю за 58,75.

Раней, нагадаем, на чэмпіянаце Беларусі ён паказаў найлепшы вынік сусветнага сезона на гэтай дыстанцыі (58,41).

Нагадаем, што многія беларускія каманды і спартоўцы былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.