Усе навіны

Трэнер зборнай Беларусі па плаванні Ліпніцкі: «За пяць-шэсць фіналаў на чэмпіянаце свету мы рэальна можам змагацца»

16 ліпеня, 23:35

Галоўны трэнер зборнай Беларусі па плаванні Андрэй Ліпніцкі расказаў аб планах на Кубак Расіі, які будзе праходзіць паралельна з чэмпіянатам свету.

– Кубак Расіі ў нас стаіць і па мадэлі як галоўны старт, і мы будзем ужо праводзіць паралелі [з чэмпіянатам свету]. За пяць-шэсць фіналаў на чэмпіянаце свету мы рэальна можам змагацца. Шкурдай, Шымановіч, Куляшова, эстафета наша. У нас і Аліна Змушко.

Вядома, маніторым і сусветныя вынікі, якія прайшлі першынствы Еўропы абавязкова глядзім – гэта нашы будучыя сапернікі. Несумненна, мы рыхтуемся і на сёння каманда гатова пры допуску нашых спартсменаў на міжнародную арэну дастаткова дастойна выступіць і прадставіць нашу краіну, – сказаў Ліпніцкі.

Нагадаем, у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022-га працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі, МАК 28 лютага 2022-га апублікаваў рэкамендацыю адхіліць прадстаўнікоў Расіі і Беларусі ад міжнародных спаборніцтваў, як i зрабiла большасць сусветных федэрацый па відах спорту.

28 сакавіка 2023-га МАК абвясцiў, што з гэтага моманту рэкамендуе дапускаць да міжнародных спаборніцтваў беларускіх і расійскіх індывідуальных атлетаў у нейтральным статусе, калі такія спартсмены не дапускалі «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне, а таксама не маюць кантракта з ваеннымі або сілавымі ведамствамі Беларусі ці Расіі.