Усе навіны

Ілля Шымановіч: «На Кубак свету прыйшоў як маленькі хлопчык»

24 кастрычніка, 13:23

Беларускі плывец Ілля Шымановіч падзяліўся эмоцыямі пасля выступлення на Кубку свету ў Будапешце.

– У нас да гэтага былі старты, вынікі раслі, усё добра, але ўсё роўна чагосьці не хапала. Не было канкурэнцыі, нават банальных зносін з людзьмі, з якімі выступаў усю кар'еру, гэтага не хапае. А так эмоцыі перапаўняюць.

– Вочы заблішчалі?

– Так. Ты прыходзіш як маленькі хлопчык, глядзіш на ўсё навокал і пачынаеш адцягвацца, бо забыўся, што гэта такое, – сказаў Шымановіч.