Усе навіны

Ілля Шымановіч: «Палова свету не разумее, чаму беларусаў не было на міжнародных спаборніцтвах»

24 лістапада, 13:17

Беларускі плывец Ілля Шымановіч расказаў, як іншыя спартсмены адрэагавалі на допуск беларусаў да міжнародных спаборніцтваў.

«Стаўленне да нас было добрае, без негатыўных эмоцый – усе былі радыя нас бачыць. Палова свету ўвогуле не разумее, чаму нас не было, яны нават не цікавяцца тым, што адбываецца. Напрыклад, дзівіліся з таго, што рускія не прыехалі. Навіны яны там, здаецца, асабліва не глядзяць. І гэта я кажу пра Еўропу, бліжэй да Брытаніі. Як я разумею, у агульных рысах яны ведаюць сітуацыю, але ў падрабязнасці не ўнікаюць. Прычым сярод іх былі топавыя спартоўцы, чым я быў вельмі здзіўлены», – распавёў Шымановіч.

Нагадаем, беларускіх плыўцоў, у адрозненне ад расіян, дапусцілі да міжнародных спаборніцтв пад нейтральным статусам. У кастрычніку беларусы прынялі ўдзел у Кубку свету па плаванні.