Усе навіны

Ілля Шымановіч: «Нам прасцей, чым расіянам, бо ў нас ніхто са спартоўцаў не служыць у сілавых структурах»

26 лістапада, 09:40

Беларускі плывец Ілля Шымановіч распавёў аб атрыманні нейтральнага статусу.

«Паступіла прапанова ад федэрацыі плавання Беларусі напісаць у World Aquatics і папрасіць статус. Літаральна праз тры-чатыры дні там запыт адобрылі і даслалі пацвярджэнне ўдзелу на этапе Кубка свету.

Так што, так, адносіны да гэтага розныя. Яшчэ нам прасцей, чым расейцам, бо ў нас ніхто са спартоўцаў не служыць у сілавых структурах. Калі ты ідзеш служыць, то ты паўнавартасна сыходзіш са зборнай і працуеш толькі там. У нас у цэлым сістэма фінансавання адрозніваецца ад расейскай. Мы атрымліваем заробак у зборнай і не маем права атрымліваць фінансавання з іншых крыніц», – падзяліўся Шымановіч.

Нагадаем, беларускіх плыўцоў, у адрозненне ад расіян, дапусцілі да міжнародных спаборніцтв пад нейтральным статусам. У кастрычніку беларусы прынялі ўдзел у Кубку свету па плаванні.