Навіны
Анастасія Мірончык-Іванова: «Ці замахнуся я на чарговую Алімпіяду? Вядома, на тую, якая пройдзе ў нас у Мінску, магчыма, сумесна з Расіяй»
Беларуская скакуха ў даўжыню Анастасія Мірончык-Іванова і яе муж-трэнер Сяргей Іваноў у інтэрв'ю расказалі аб тым, як лёгкая атлетыка перажывае міжнародны бан, а таксама аб тым, ці выступіць спартсменка на Алімпійскіх гульнях у Парыжы ў 2024 годзе.
Нагадаем, што многія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.
Супрацоўніца дзяржТБ. Вы, напэўна, адзін з нямногіх відаў спорту, які не моцна выязджае ў Расію. Ці так гэта?
Сяргей Іваноў. Так, на жаль, мы зараз як у пастцы. Расіяне, лёгкая атлетыка, яны ў дыскваліфікацыі знаходзяцца, і мы не можам разам з імі выступаць, бо трапім пад санкцыі.
Анастасія Мірончык-Іванова. Але могуць прыязджаць нейтральныя спартсмены, але іх малы працэнт. Але тамака могуць прыязджаць спартсмены высокага ўзроўня, алімпійскага. Марыя Ласіцкене да нас прыязджала (расійская скакуха ў вышыню так і не прыехала ні на адзін беларускі старт – заўв. Tribuna.com).
Сяргей Іваноў. У нас падвоены бан.
Супрацоўніца дзяржТБ. Наколькі зараз з гэтай сітуацыі ёсць выйсце?
Сяргей Іваноў. Шоу.
Анастасія Мірончык-Іванова. У нас ладзіць шоу, аб'ядноўвацца краінамі і даць сваю альтэрнатыву міжнароднай лёгкай атлетыцы. Аб'яднацца краінамі СНД, Кітай, Арабскія Эміраты. Калі будзе канкурэнцыя, калі будуць дзве сістэмы змагацца, – мы самі ведаем гэта, у канкурэнцыі нараджаецца вынік – тады будуць вынікі.
Супрацоўніца дзяржТБ. Ці замахнецеся вы яшчэ на чарговую сваю Алімпіяду?
Анастасія Мірончык-Іванова. Канешне, якая пройдзе ў нас у Мінску, магчыма, сумесна з Расіяй.
⚽️Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com