Усе навіны

Недасекаў пра санкцыi Украіны супраць яго: «Я папулярны. Зеля мяне ведае»

15 красавіка 2023, 23:51

Беларускі лёгкаатлет Максім Недасекаў адрэагаваў на санкцыі Украіны супраць яго.

– Я папулярны. Зеля мяне ведае, – напісаў Недасекаў.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падпісаў указ аб санкцыях 15 красавіка. Цяпер Недасекаў не зможа ўязджаць ва Украіну, валодаць нерухомасцю, удзельнічаць у спаборніцтвах у краіне. Усяго ў спісе 15 розных відаў санкцый, якія будуць дзейнічаць цягам 50 гадоў.

Нагадаем, з 24 лютага 2022 года Расея працягвае вайну ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.