Усе навіны

Ціманоўская ўстанавіла асабісты рэкорд на дыстанцыі 200 метраў, але ён не будзе залічаны з-за ветру

11 чэрвеня, 21:05

Беларуская лёгкаатлетка з польскім пашпартам Крысціна Ціманоўская на спаборніцтвах у Беластоку 11 чэрвеня прабегла дыстанцыю 200 метраў за 22,60 секунды. Такі вынік мог стаць асабістым рэкордам спартсменкі, аднак афіцыйна ён не будзе залічаны з-за ветру.

Асабістым рэкордам на дыстанцыі 200 метраў у спартсменкі з'яўляецца час 22,78 секунды. Ён быў устаноўлены ў 2019 годзе.