Усе навіны

Global Athlete: «Ідэя, што забарона на ўдзел у спаборніцтвах расіянам і беларусам дыскрымінуе, уводзіць у зман і не адлюстроўвае прыроды алімпійскага спорту»

16 чэрвеня, 09:32

Global Athlete звярнулася з адкрытым лістом да МАК аб адхіленні ад спаборніцтваў расійскіх і беларускіх спартсменаў.

«Мы дзелімся гэтым адкрытым лістом, каб узмацніць заклікі спартсменаў да МАК пакінуць у сіле адхіленне Расіі і Беларусі.

З моманту першапачатковага адхілення ў 2022 годзе колькасць загінуўшых і злачынстваў ва Украіне толькі працягвала расці.

Нягледзячы на значнае асуджэнне студзеньскай заявы спартсменамі, міжнароднымі прадстаўнікамі міністраў і Еўрапейскім саюзам, МАК не змяніў сваю пазіцыю і не адказаў на крытыку.

МАК абнародаваў ідэю, што забарона расійскіх і беларускіх спартсменаў з'яўляецца дыскрымінацыяй па нацыянальнай прыкмеце, якая парушае Алімпійскую хартыю і нядаўнюю рэзалюцыю ААН. Гэта ўводзіць у зман і не адлюстроўвае прыроду алімпійскага спорту», – гаворыцца ў заяве.

Падпісаць ліст можна тут.

Нагадаем, у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022-га працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі, МАК 28 лютага 2022-га апублікаваў рэкамендацыю адхіліць прадстаўнікоў Расіі і Беларусі ад міжнародных спаборніцтваў, як i зрабiла большасць сусветных федэрацый па відах спорту.

28 сакавіка 2023-га МАК абвясцiў, што з гэтага моманту рэкамендуе дапускаць да міжнародных спаборніцтваў беларускіх і расійскіх індывідуальных атлетаў у нейтральным статусе, калі такія спартсмены не дапускалі «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне, а таксама не маюць кантракта з ваеннымі або сілавымі ведамствамі Беларусі ці Расіі.