Усе навіны

Мірончык-Іванова саступіла Скварцовай на Кубку Беларусі па лёгкай атлетыцы

16 ліпеня, 08:46

Падпісантка прарэжымнага ліста спартсменаў Анастасія Мірончык-Іванова саступіла Віялеце Скварцовай на Кубку Беларусі па лёгкай атлетыцы. Мірончык-Іванова паказала вынік у 6.73 метра, а Скварцова 6.75 метраў.

Адзначым, што вынік Скварцовай стаў асабістым рэкордам для спартсменкі, а таксама 27-м вынікам сезону. Нагадаем, што нарматывам для адбору на АГ-2024 з'яўляецца 6.86 метраў.