Усе навіны

Максім Недасекаў: «Скончыў выпіваць. Пасля смерці трэнера сапраўды ўжываў»

16 ліпеня, 21:49

Беларускі лёгкаатлет, падпісант прарэжымнага ліста Максім Недасекаў распавёў пра тое, як перажывае смерць свайго трэнера Таццяны Нарэйкі.

– Пляткарнічаюць аб тым, што ты стаў шмат выпіваць.

– Не стаў, а скончыў. Пасля смерці Таццяны Фёдараўны [Нарэйкi] некаторы час сапраўды ўжываў. Як ужо казаў, было вельмі цяжка на душы, а гэта аказаўся самы лёгкі спосаб зняць напружанне і заснуць.

Нават бацькі ўзялі тыдзень за ўласны кошт і прыехалі з Віцебску ў Мiнск, каб мяне падтрымаць, – сказаў Недасекаў.