Усе навіны

Жук аб пустых стадыёнах: «Так у мяне было заўсёды, з самага дзяцінства»

8 снежня, 19:12

Беларуская скакуха з шастом Ірына Жук у жывым эфіры ў TikTok патлумачыла, пра што выказалася ў сваім нядаўнім відэа.

– Ты скардзішся, што на спаборніцтвы ў вас прыходзіць літаральна дзесяць чалавек.

– Так, калі ўлетку абнавіла рэкорд краіны, на трыбунах было менавіта дзесяць чалавек, у тым ліку – мой муж, асабісты трэнер і трэнеры зборнай па скачках. Ды і наогул усе людзі – са свету лёгкай атлетыкі, нікога, хто б проста прыйшоў паназіраць. Калі такая атмасфера, цяжкавата. Бо калі ёсць публіка, узнікае энергія, якой зараджаешся. Безумоўна, не ўсё і не заўсёды атрымліваецца, але калі гледачоў больш, гэта дапамагае. Падтрымка вельмі важная. Яны пляскаюць, ты таксама неяк эмацыйна адгукаешся. Наш від спорту ўвогуле такі, што кантакт з балельшчыкамі вельмі важны.

– Хто недапрацоўвае?

– Ні на каго крыўды не маю. Проста памятаю, што так у мяне было заўжды, з самага дзяцінства. Трыбуны і 20 гадоў таму пуставалі. Адзінае – калі чэмпіянат краіны, то аўдыторыя ўсё ж шырэй. У цэлым жа вялікай увагі не было ніколі, нават калі мы ў краіне выконвалі алімпійскія нарматывы. Можа, БФЛА трэба прыцягваць нейкія іншыя метады для папулярызацыі лёгкай атлетыкі. Актыўна выкарыстоўваць інстаграм, цік-ток і іншыя сацыяльныя сеткі, задзейнічаць іншыя пляцоўкі, дзе можна правільна даносіць інфармацыю, – сказала Жук.