Усе навіны

Анастасія Мірончык-Іванова: «Медаль з чэмпіянату свету прыйшла са стужкай ЛГБТ. Прыйшлося абрэзаць»

22 снежня, 00:10

Лёгкаатлетка Анастасія Мірончык-Іванова, падпісантка рэжымнага ліста, расказала, як прыняла медаль чэмпіянату свету.

«Калі мне вярнуўся медаль з чэмпіянату свету, ён прыйшоў са стужкай ЛГБТ. Надзець на шыю стужку ЛГБТ – для мяне гэта зусім, гэта проста край.

Я абразала гэтую стужку. Цяпер медаль у мяне без стужкі. Часта прыходжу да дзетак у школу, яны задаюць пытанне, чаму медаль без стужкі. Я адказваю, што Беларусь – за традыцыйныя сямейныя каштоўнасці. Так здарылася, што медаль прыйшоў са стужкай ЛГБТ, якую прыйшлося выдаліць», – сказала Мірончык-Іванава.

У 2011 годзе лёгкаатлетка заняла чацвёртае месца на чэмпіянаце свету. Аднак расіянку Вольгу Кучарэнку дыскваліфікавалі за допінг, і Мірончык-Іванова была ўзнагароджана бронзай.