Усе навіны

Анастасія Мірончык-Іванова: «Трэба было яшчэ пасля 2020 года задумацца пра тое, каб стварыць новую сістэму спорту. У тым ліку антыдопінгавую»

22 снежня, 08:57

Лёгкаатлетка падпісантка рэжымнага ліста Анастасія Мірончык-Іванoва распавяла пра жаданне стварыць альтэрнатыву МАК.

– Што яны маглі б запатрабаваць яшчэ для допуску да Алімпіяды?

– А гэта ўжо край. Усе ўмовы, якія яны прадыктавалі – край. Лічу, гэта трэба перасягнуць і ствараць альтэрнатыўную сістэму, не выходзячы з той. Стварыць моцную, сусветную канкурэнцыю. Тады спартсмены параўнаюць, дзе ім лепш выступаць – у нашай, справядлівай, сумленнай сістэме з нацыянальнымі прыкметамі, без дыскрымінацыі або пайсці на той бок. У канкурэнцыі нараджаецца вынік. Трэба рабіць.

Трэба было яшчэ пасля 2020 года задумацца аб тым, каб стварыць новую сістэму спорту. У тым ліку антыдопінгавую. Паглядзіце, як нахіляюць нашых калег, расiян. У допінгу замяшаныя ўсе расiяне і беларусы, але не амерыканцы. Паглядзіце на іх структуру цела, паглядзіце на іх фанта... ну, вынікі, зразумела, можна і так паказаць – мы таксама паказваем годныя, – сказала Мірончык-Іванова.