Усе навіны

Максім Недасекаў: «Прапанавалі трэніравацца ў ЗША, але я ніколі не падводзіў сваю краіну і не зраблю гэтага»

16 студзеня, 22:13

Беларускі лёгкаатлет, падпісант праўладнага ліста, Максім Недасекаў расказаў, што яму прапаноўвалі пераехаць у ЗША.

«Прапанавалі трэніравацца ў ЗША, грошы каласальныя, умовы. Я адмовіўся. Прычына простая – вельмі даражу сябрамі і сваякамі на Радзіме, не хачу губляць сувязь. І, канешне, я люблю Беларусь. Часам задумваешся пра гэта, але разумееш, што ў Беларусі ёсць значна большае. Я ніколі не падводзіў сваю краіну і не зраблю гэтага.

Але з увядзеннем санкцый мы страцілі шмат, і хатнія старты і праекты не могуць параўнацца па прызавых з турнірамі, якія праходзілі раней. Цяпер за перамогу на спаборніцтвах умоўнага чэмпіянату Беларусі можна зарабіць толькі 100 долараў. Нас краіна, прэзідэнт стыпендыямі падтрымлівае, а вось БФЛА – не», – сказаў Недасекаў.