Усе навіны

Іван Ціхан: «У 2022-м беларускім лёгкаатлетам было выплачана больш за 500 тысяч рублёў прызавых»

8 лютага, 09:18

Кіраўнік БФЛА Іван Ціхан расказаў аб прызавых для лёгкаатлетаў, якія былі выплачаны ў 2022 годзе.

– Дзяржаўная падтрымка атлетыкі значная, створана Беларуская ліга.

Толькі ў 2022-м было выплачана больш за 500 тысяч рублёў прызавых (прыкладна 182 тысячы долараў па курсе снежня 2022 года – Tribuna.com). Плюс кубкі і чэмпіянаты – яшчэ 200 тысяч (прыкладна 73 тысячы дoлaраў па курсе снежня 2022 года – Tribuna.com).

Увогуле, дадатковае стымуляванне спартоўцы атрымлівалі і атрымаюць далей, – сказаў Ціхан.