Усе навіны

БФЛА забараніла ўдзел у ЧБ у памяшканні без дзяржсцяга на форме

15 лютага, 12:52

БФЛА прыняла змены ў рэгламент. Цяпер спартсмены без чырвона-зялёнага сцяга на форме не будуць дапушчаны да чэмпіянату Беларусі ў памяшканні.

– Спартсмены, якія не маюць на спаборніцкай форме (майка, топ з асабовага боку) дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь не будуць дапушчаны да ўдзелу ў спаборніцтвах (гэтае патрабаванне не распаўсюджваецца на замежных спартсменаў).

Не дапускаецца закрыццё дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь нумарам удзельніка. Яго наяўнасць будзе правярацца ў CALL ROOM, – гаворыцца ў заяве.