Усе навіны

Майк Данліві-малодшы стаў новым генеральным мэнэджэрам «Голдэн Стэйт»

17 чэрвеня, 19:16

Віцэ-прэзідэнт па баскетбольных аперацыях «Голдэн Стэйт» Майк Данліві-малодшы стаў новым генеральным мэнэджэрам клуба.

Ён змяніў на гэтай пасадзе Боба Майерса, які нядаўна пайшоў у адстаўку пасля 11 сезонаў і чатырох чэмпіёнстваў.

42-гадовы Данліві правёў у якасці гульца 15 сезонаў у НБА. Ён стаў скаўтам «Голдэн Стэйт» у 2017 годзе, а праз год – асістэнтам генмэнэджэра Боба Майерса.