Усе навіны

Вяргун пасля 8 паражэнняў «Мінска» запар: «У мяне няма прэтэнзій да гульцоў»

8 лістапада, 13:55
1

Галоўны трэнер «Мінска» Расціслаў Вяргун падзяліўся меркаваннем аб выступленні каманды ў Лізе ВТБ. Каманда мае 8 параз запар.

– Ці задаволены вы складам, які на дадзены момант маеце?

– Вельмі шаную заўсёды тое, што маю. Мы даволі часта гэта абмяркоўвалі – складана скокнуць вышэй галовы. У мяне няма прэтэнзій да гульцоў. Недзе ў іх залішняе жаданне паказаць сябе з найлепшага боку.

Было добра бачна, што наш малады баскетбаліст, на якога мы ўжо вельмі моцна разлічваем, дрэнна гуляў. Аб'ектыўна, жаданне праявіць сябе і дапамагчы камандзе яму крыху перашкодзіла.

Бачым выдатна, наколькі важны кідок. Супернік сёння вельмі шмат сваіх магчымасцей рэалізаваў. Калі вяртацца да гульні з «Самарай», то там гульцы атакавалі вельмі проста, практычна без супраціву.

Аднак майстэрства і якасць гульца ў тым, каб умець спраўляцца з гэтым супраціўленнем.

– Нягледзячы на няўдалы старт, якія мэты ставіць перад сабой каманда?

– Як толькі я адчую, што каманда не верыць у перамогу, гэта будзе канец. На гэтым можна і заканчваць. Пакуль мы не маем праблем з матывацыяй.

На кожную гульню, незалежна ад апанента на тым баку пляцоўкі, бачу па сваіх хлопцах, што вочы гараць. У іх вялізнае жаданне перамагаць. Але паўтаруся: неабходна развiваць майстэрства. Накіроўваць усю энергію ў патрэбнае рэчышча. Баскетбол – гульня дробязяў і дэталяў. Пакуль дысцыплінавана мы не навучымся клапаціцца пра гэтыя дробязі, выніку не будзе, – сказаў Вяргун.