Усе навіны

Дзінара Смольская: «Хочацца верыць, што наступныя Алімпійскія гульні адбудуцца з нашым удзелам і на зямлі будзе мір»

24 чэрвеня, 08:32

Біятланістка Дзінара Смольская выказала надзею, што Беларусь дапусцяць да міжнародных спаборніцтваў.

«У Міжнародны Алімпійскі дзень хочацца ўзгадаць не толькі пра поспехі, а і пра нашыя насычаныя дні на гульнях. Для мяне гэта былі дзве непадобныя да сябе Алімпіяды. Па атмасферы, па напале і выніках…

Але тыя эмоцыі перамогі і паразы непараўнальныя ні з чым. Таму ўсім нам хочацца верыць, што наступныя Алімпійскія гульні адбудуцца з нашым удзелам і на зямлі будзе мір», – напісала Смольская.

Нагадаем, што шматлiкія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.