Усе навіны

Антон Смольскі: «Лукашэнку прыснілася, што Дзінара змяніла прозвішча. Сказаў, будзе сапраўднае беларускае прозвішча»

12 верасня, 11:27

Беларускі біятланіст Антон Смольскі ўзгадаў пра размову з Аляксандрам Лукашэнкам перад тым, як яго жонка Дзiнара Смольская (Алімбекава) змяніла прозвішча.

– Неяк [так званы] прэзідэнт падышоў да нас з Дзiнарай і кажа: «Сніўся мне сон, што ты памяняла прозвішча». За два дні да гэтага Дзiнара якраз падала дакументы на змену прозвішча. І мы яму адказваем: так, мы падалі дакументы. Ён здзівіўся: «Ды ладна? Вось, будзе сапраўднае беларускае прозвішча», – сказаў Смольскі.