Усе навіны

Алег Рыжанкоў: «Калі Беларусь на Кубку Садружнасці паказвае высокі вынік, то i на сусветнай арэне нашыя лідaры не згубяцца»

28 верасня, 18:17

Галоўны трэнер зборнай Беларусі па біятлоне Алег Рыжанкоў падзяліўся меркаваннем аб магчымым допуску да міжнародных спаборніцтваў.

На стартавым этапе Кубка Садружнасці па летнім біятлоне беларус Антон Смольскі выйграў тры гонкі. У турніры бяруць удзел спартсмены з Расіі і Беларусі.

– Нашы лідaры гатовы ў любы момант вярнуцца і змагацца з лідaрамі сусветнага біятлону. Калі мы на ўзроўні Кубка Садружнасці паказваем высокі вынік (нельга ж сказаць, што там удзельнічаюць слабыя спартсмены), то ўжо на сусветнай арэне нашы лідары не згубяцца. Калі гэта адбудзецца, то асобныя нашы біятланісты будуць здольныя навязаць канкурэнцыю лідaрам, – сказаў Рыжанкоў.

Нагадаем, у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022-га працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі, МАК 28 лютага 2022-га апублікаваў рэкамендацыю адхіліць прадстаўнікоў Расіі і Беларусі ад міжнародных спаборніцтваў, як i зрабiла большасць сусветных федэрацый па відах спорту.

28 сакавіка 2023-га МАК абвясцiў, што з гэтага моманту рэкамендуе дапускаць да міжнародных спаборніцтваў беларускіх і расійскіх індывідуальных атлетаў у нейтральным статусе, калі такія спартсмены не дапускалі «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне, а таксама не маюць кантракта з ваеннымі або сілавымі ведамствамі Беларусі ці Расіі.