Усе навіны

Ганна Сола: «Прызавыя за Кубак Расii абяцалі ў Беларусі»

15 снежня, 15:43

Беларуская біятланістка Ганна Сола падзялілася меркаваннем аб адсутнасці прызавых для беларусаў на этапах Кубка Расii.

– На Кубку Расіі, ў адрозненне ад Кубка Садружнасці, беларускія спартсмены не атрымліваюць прызавыя. Не крыўдна?

– У нас абяцалі выплаты ў Беларусі. Вядома, дрэнна, што не наладжана гэтая сістэма. Напэўна, было б больш правільна, каб як на Кубку Садружнасці ўсіх узнагародзілі. А не так, што адны старты бегаем, а ўзнагароджваем усіх па-рознаму. Мусіць, з пункта гледжання гэтага, няправільна. Але выплаты ўсё роўна абяцаюць, – сказала Сола.