Усе навіны

Юрый Альберс: «Лешчанка паправілася. Плануем яе ўдзел у Спартакіядзе ў Расіі»

25 студзеня, 11:46

Галоўны трэнер зборнай Беларусі па біятлоне Юрый Альберс расказаў аб хваробе Ірыны Лешчанкі.

– У Іры прастуднае захворванне. Спачатку ВРВІ, затым невялікія ўскладненні заўважылі. Цяпер яна паправілася, і мы плануем яе ўдзел у Спартакіядзе Расіі.

І ўвогуле цяперашні сезон у жаночай камандзе асаблівы з-за нараджэння дзяцей. Спадзяюся, будучых чальцоў біятлоннай зборнай. Няма такой цэнтралізаванай падрыхтоўкі, як у хлопцаў.

Хутка Дзінара афіцыйна вернецца, маладыя дзяўчаты адужэюць – няма сэнсу зараз фарсіраваць іх падрыхтоўку. А вось да падрыхтоўчага перыяду сезона-2024/25, думаю, каманда паўстане маналітным калектывам, – сказаў Альберс.