Tribuna/Баскетбол/Блогі/Баскетбольная площадка/Леўчанка ўспомніла свой першы буйны праект у Nike – працавала з вядомай дызайнеркай
Фота

Леўчанка ўспомніла свой першы буйны праект у Nike – працавала з вядомай дызайнеркай

І распавяла, што заўсёды марыла пра сусвет моды.

Аўтар — Alex Zagorski
11 верасня, 18:05
1
Леўчанка ўспомніла свой першы буйны праект у Nike – працавала з вядомай дызайнеркай

Адна з найлепшых баскетбалістак у гісторыі Беларусі Алена Леўчанка завяршыла кар'еру ў лістападзе мінулага года. А ўжо праз тры месяцы Леўчанка паведаміла, што пераехала ў Лос-Анджэлес і ўладкавалася на працу ў Nike. У ЗША беларуска правяла шмат гульнявых гадоў – ў 2000 годзе паехала на вучобу ў каледж Заходняй Вірджыніі, а потым стала першай баскетбалісткай з нашай краіны ў жаночай NBA, дзе гуляла за «Шарлот» (2006), «Вашынгтон» (2007) і «Атланту» (2010).

11 верасня ў сваім Instagram былая спартсменка паказала свой першы буйны праект у Nike. Над ім яна працавала ў траўні.

– Мой першы і самы вялікі праект у кампаніі! Гэты лук проста ўнікальны! – расказала Леўчанка ў сторыз Intsgram.

Былая баскетбалiстка таксама выказала рэспект Кім Шуі. Гэта даволі вядомая дызайнерка ў модным сусвеце, сярод яе прыхільніц, напрыклад, папулярная брытанская поп-спявачка Dua Lipa, якая ў 2018-м выступала на цырымоніі адкрыцця фіналу ЛЧ у Кіеве.

Леўчанка нагадала, што заўсёды марыла займацца модай.

– Я люблю моду, і менавіта так я магу выяўляць сябе. Мяне вельмі натхняе быць тут падчас Тыдню моды ў Нью-Ёрку і бачыць, як гэта чараўніцтва моды адбываецца ўжывую! – напiсала Алена.

Іншыя пасты блога

Усе пасты