Tribuna/Футбол/Блогі/Virus Spartovy/Навагодні танец Стасевіча, сямейная фотасесія Глеба, жарты Румо пра замярзаючую Еўропу. Як белспорт сустракаў 2023 год

Навагодні танец Стасевіча, сямейная фотасесія Глеба, жарты Румо пра замярзаючую Еўропу. Як белспорт сустракаў 2023 год

А хтосьці ва ўтульным сямейным коле.

Блог — Virus Spartovy
Аўтар — Arkady Nagelsman
1 студзеня 2023, 17:53
1
Навагодні танец Стасевіча, сямейная фотасесія Глеба, жарты Румо пра замярзаючую Еўропу. Як белспорт сустракаў 2023 год

Для белспорту 2022-і быў яшчэ больш складаным, чым папярэдні. У пачатку года Расія напала на Украіну, і гэта падзея не магла не паўплываць на нашых спартоўцаў. Да раней уведзеных санкцый дадаліся яшчэ і міжнародны бан, спісы непажаданых рэжыму і агульная спартыўная дэградацыя. Радасці няма ніякай, але мы паспрабавалі адшукаць яе ў сацыяльных сетках нашых спартоўцаў і людзей, якія маюць дачыненне да спорту, і паглядзець, як белспорт сустракаў 2023-і.

Аляксей Кудзін, для якога гэты Новы год стаў першым на волі за апошнія два гады, сустрэў свята ва ўтульным сямейным коле.

Беларускі футбаліст украінскага «Коласа» Мікалай Золатаў глядзеў навагодні зварот Уладзіміра Зяленскага.

Напэўна самы скандальны футбаліст 2022 года Арцём Быкаў святкаваў з сябрамі.

Крысціна Ціманоўская святкавала Новы год разам са сваім каханым у Аўстрыі.

Ігар Стасевіч паказаў сямейны танец.

Баскетбалістка Юлія Васілевіч падзялілася фатаграфіяй навагодняй ялінкі.

Экс-арбітр чэмпіянату Беларусі Віталь Аніхімоўскі глядзеў зварот Святланы Ціханоўскай.

Аляксандр Глеб падзяліўся фатаграфіямі святочнай сямейнай фотасесіі.

Падпісант ліста супраць гвалту і за сумленныя выбары ды хакейны трэнер Аляксандр Румо жартаваў пра Еўропу, якая замярзае.

Гандбольны брамнік Іван Мацкевіч святкаваў разам з сябрамі.

А Мікалай Юнуш паказаў святочныя шкарпэткі.

Гандбаліст польскага «Віве» Арцём Каралёк прымерыў яркі вобраз.

Сумнавядомы лёгкаатлет Максім Недасекаў сустракаў свята з другой палоўкай – такой жа, як сам, падпiсанткай за Лукашэнку, гiмнасткай Лалiтай Мацкевiч.

Прызёрка АГ-2012 Наталля Ляшчук даведалася, як палякі святкуюць Новы год.

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты блога

Усе пасты