Tribuna/Футбол/Блогі/Virus Spartovy/Беларускі букмекер абвясціў пра пачатак супрацоўніцтва з Зіданам. Вельмі падобна, што гэта зноў фэйк, як і ў выпадку з «Ман Юнайтэд»

Беларускі букмекер абвясціў пра пачатак супрацоўніцтва з Зіданам. Вельмі падобна, што гэта зноў фэйк, як і ў выпадку з «Ман Юнайтэд»

Maxline не супакайваецца.

Блог — Virus Spartovy
Аўтар — Alex Zagorski
4 кастрычніка, 14:44
Беларускі букмекер абвясціў пра пачатак супрацоўніцтва з Зіданам. Вельмі падобна, што гэта зноў фэйк, як і ў выпадку з «Ман Юнайтэд»

У сакавіку 2023 года беларускі букмекер Maxline паведаміў аб пачатку супрацоўніцтва з англійскім «Ман Юнайтэд» – віцебская кантора нібыта стала бэцінг-партнёрам манкуніанцаў, але хутка выявілася, што навіна з'яўляецца звычайным фэйкам.

Telegram-канал «Begaныч» заўважыў, што клуб не паведамляў пра супрацоўніцтва з Maxline, а на адпаведны запрос менеджмент англійскага футбольнага клуба пацвердзіў, што «МЮ» не мае ніякіх зносін з БК і пачынае расследаванне. Гісторыя атрымала развязку напачатку кастрычніка: аўтар усё таго ж Telegram-канала паведаміў, што Google пачаў блакаваць сайт канторы ў выдачы праз позву «Манчэстэр Юнайтэд» на аўтарскія правы.

Вы здзівіцеся, але Maxline гэта гісторыя нічому не навучыла. Ужо другога кастрычніка на сайце і сацсетках букмекера паведамілі, што амбасадорам брэнда стаў зорны французскі экс-футбаліст і трэнер Зінедзін Зідан. Першае, што звяртае на сябе ўвагу – ненатуральны выгляд француза: вельмі падобна да таго, што яго нарысавала нейрасетка.

Па-другое, Begaныч зноў правёў агляд сацыяльных сетак Зідана і яго афіцыйнага сайта, і вось нечаканасць: ані слова пра Maxline!

Нагадаем, пасля скандалу з недапартнёрам «МЮ» Google пачаў блакаваць сайт канторы ў выдачы. Пры агульных запытах у гэтым пошукавіку адносна бецінга ў Беларусі («Букмекерская контора Беларусь» і падобныя) Maxline нельга знайсці ў выдачы, а пры прамых запытах (Maxline, Макслайн) Google выдае папярэджанне адносна букмекера.

Што жа, цяпер будзем уважліва сачыць за развіццём падзей з амбасадорствам Зідана ў Maxline.

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты блога

Усе пасты